Справаздача фінансавай кампаніі Goldman Sachs паказвае, што гэтыя выдаткі будуць працягваць расці. Прайшло шэсць месяцаў з таго часу, як прэзідэнт ЗША ўвёў высокія імпартныя тарыфы.
Нягледзячы на тое, што ўзровень інфляцыі знізіўся з пікавага ўзроўню падчас пандэміі, ён застаецца вышэйшым за ўзровень, які эканамісты лічаць здаровым. Такім чынам, як спажыўцы, так і прадпрыемствы адчуваюць на сабе асноўны ўдар ад павышэння тарыфаў. У выніку спажывецкія цэны, якія адсочваюцца Бюро статыстыкі працы, растуць з красавіка, калі прэзідэнт Дональд Трамп увёў новыя тарыфы.
Два месяцы таму Дональд Трамп аспрэчыў першапачатковы прагноз Goldman Sachs, які паказваў, што спажыўцы могуць панесці 67 працэнтаў выдаткаў з-за яго тарыфнай палітыкі.
Прэзідэнт лічыць, што ў канчатковым выніку выдаткі будуць несці замежныя экспарцёры, а не амерыканцы.
У лістападзе Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыю па справе адносна таго, ці мае Белы дом паўнамоцтвы ўводзіць тарыфы ў адпаведнасці з Законам аб міжнародных надзвычайных эканамічных паўнамоцтвах. Закон, прыняты ў 1977 годзе, дае прэзідэнту магчымасць рэгуляваць транзакцыі ў выпадку надзвычайнага становішча.
ПР/юл